|
|
|
Популярное за неделю:
У Віцебску быў затрыманы рэдактар сайта «Народныя навіны Віцебска»
Рэдактара інтэрнэт-сайта «Народныя навіны Віцебска» Сяргея Серабро супрацоўнікі віцебскай міліцыі затрымалі на вуліцы абласнога цэнтра 23 сакавіка. У пастарунку журналіст правёў 2,5 гадзіны. У выніку яго адпусцілі без складання пратаколу.

Паводле Сяргея Серабро, яго затрымалі на вуліцы ў нядзелю прыкладна, а 14-й гадзіне ў той момант, калі ён спрабаваў зрабіць фотаздымкі размовы супрацоўнікаў міліцыі з вядомым віцебскім грамадскім актывістам Барысам Хамайдам. Да журналіста падышоў старшы сяржант міліцыі Аляксандр Васільеў і папрасіў прад’явіць дакументы.

«Я паказаў сваё журналісцкае пасведчанне і пашпарт, пасля чаго мне паведамілі, што я затрыманы, — распавёў Сяргей Серабро. — Мяне адвезлі ў аддзел унутраных справаў Кастрычніцкага раёна Віцебска, дзе я правёў дзве з паловай гадзіны. Там быў складзены рапарт, у якім сцвярджалася, нібыта я фатаграфаваў будынак Віцебскага дзяржаўнага тэхналагічнага універсітэта, чым перашкаджаў праходу грамадзян. Гэты было тым больш дзіўна, што затрымалі мяне каля Віцебскага дзяржаўнага універсітэта — тобок, каля іншай ВНУ».

Паводле журналіста, у супрацоўнікаў міліцыі ўзніклі пытанні да яго пасведчання (выдадзенага рэдакцыяй газеты «Витебский курьер-М»), паколькі на ім не быў указаны тэрмін дзеяння. У выніку разбіральніцтваў журналіста адпусцілі без складання пратаколу і папрасіўшы прабачэння.

У гутарцы са службай маніторынгу БАЖ Сяргей Серабро выказаў некалькі меркаванняў наконт сапраўдных прычын свайго затрымання.

«Першая версія — крыху „канспіралагічная“. Справа ў тым, што ранкам таго ж дня я здымаў акцыю па напісанні агульнанацыянальнай дыктоўкі, якую правёў у цэнтры Віцебска Барыс Хамайда. Пасля я заўважыў, што за спадаром Хамайдам сочыць чалавек у цывільным. Я спрабаваў зняць яго на свой мабільны тэлефон, але ён схаваўся ў бліжэйшым двары. Мажліва, гэта быў аператыўнік міліцыі альбо спецслужбаў, і ён загадаў мяне затрымаць. А магчыма, супрацоўнікаў міліцыі проста „раздражнілі“ мае паводзіны — тое, што я здымаў гутарку міліцыянатаў з Барысам Хамайдам», — кажа Сяргей Серабро.

ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў»

      
  


Опубликовано: 16:16 - 24.03.2008
Комментарии









Реклама


Календарь
октябрь 2022
  Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс  
            1 2  
  3 4 5 6 7 8 9  
  10 11 12 13 14 15 16  
  17 18 19 20 21 22 23  
  24 25 26 27 28 29 30  
  31              
Голосование
У вас есть блог?
13.8%
Активный блогер
18.3%
Что это такое?
12.8%
Слежу за другими
6.4%
Участвую в обсуждениях
4.6%
Пишу иногда
44.0%
Нет времени на ерунду
Голосовать Всего голосов (109)
© 2007-2015