БАЖ накіраваў афіцыйны запыт у Мінінфармацыі :: Electroname.com :: IT-новости


БАЖ накіраваў афіцыйны запыт у Мінінфармацыі Белнет

Сёння ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў» накіравала афіцыйныя запыты ў Міністэрства інфармацыі і Нацыянальны цэнтр законапраектнай дзейнасці пры прэзідэнце, у якіх просіць прадаставіць тэкст праекту ўказа аб рэгуляванні дзейнасці Інтэрнэт-СМІ.

Юрысты БАЖ выказалі гатовасць прыняць удзел у падрыхтоўцы і ўдасканаленні гэтага заканадаўчага акту, датычнага дзейнасці сродкаў масавай інфармацыі ў сеціве Інтэрнэт.

Днямі міністр інфармацыі Уладзімір Русакевіч паведаміў у інтэрв’ю дзяржаўнаму інфармаагенцтву БелТА, што праект такога дакумента ўжо падрыхтаваны спецыяльна створанай для гэтага міжведамаснай рэспубліканскай рабочай групай. Паводле міністра, рэдакцыя ўказа накіравана «ва ўсе зацікаўленыя ведамствы».

  Добавлена fed 15:06 - 18.03.2008 Комментировать
Комментарии Кто проголосовал Похожие статьи